Мэтай BYPOL з’яўляецца аднаўленне дэмакратыі ў Беларусі на чале з народным лідэрам Святланай Ціханоўскай і правядзенне новых прэзідэнцкіх і парламэнцкіх выбараў на аснове дэмакратычных прынцыпаў
Зараз аб’ядноўвае некалькі соцен дзейных і былых супрацоўнікаў, якія хочуць аднаўлення законнасці і правапарадку ў Беларусі.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі
Узброеныя сілы
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Служба бяспекі прэзідэнта
Міністэрства ўнутраных спраў
Следчы камітэт
Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў
Пракуратура
Аператыўна-аналітычны цэнтр
Мытны камітэт
Дзяржаўны памежны камітэт
Зараз ідзе планамерны працэс па фармаванню арганізацыі, асабліва сярод дзейных супрацоўнікаў, якія жывуць у Беларусі, дзякуючы чаму мы атрымоўваем актуальную і канфідэнцыйную інфармацыю знутры.
Стварэнне такой ініцыятывы з’яўляецца беспрэцэдэнтнай падзеяй за ўсю 26-гадовую гісторыю кіравання Лукашэнкі А.Р. Гэта стала магчымым пасля незаконнага захопу ўлады дыктатарам і ўсталявання поўнага беззаконня ў краіне. Сумленныя афіцэры сталі масава звальняцца, найбольш адукаваныя і прафесійныя сталі ядром BYPOL.
Нашыя супрацоўнікі знаходзяцца як у Беларусі, так і за мяжой (Польшча, Літва, Эстонія, Украіна, ЗША, Швецыя, Аўстралія, Бельгія, Германія, Грузія, Ізраіль, Ірландыя, Італія, Канада, Кіпр, Славакія, Чарнагорыя)
падпалкоўнік міліцыі
Нарадзіўся ў 1977 годзе ў г. Мінске
лейтынант міліцыі
Нарадзіўся ў 1989 годзе ў г. Нароўля
старшы лейтынант міліцыі
Нарадзіўся ў 1994 годзе ў п. Акцябрскі Смалявіцкага раёну
падпалкоўнік міліцыі
Нарадзіўся ў 1983 годзе ў г. Мозыр
Правядзенне міжнароднага расследвання злачынстваў, якія здзейсненыя прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да беларускіх грамадзянаў у перыяд падрыхтоўкі, правядзення выбараў Прэзідэнта і пасля іх
Забеспячэнне функцыянавання Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў, якая накіравана на збор інфармацыі пра злачынствы рэжыму і ўсталяванне вінаватых асобаў для наступнага выкарыстання ў міжнародным расследванні, стварэнні санкцыйных спісаў альбо крымінальнага пераследу ў Новай Беларусі
Забеспячэнне дзейнасці ўласнага Тэлеграм канала (каля 56 тысяч падпісчыкаў), YouTube канала, старонак у сетках Одноклассники, Facebook, якія накіраваны на давядзенне да ведама грамадскасці сваёй пазіцыі, праўдзівай інфармацыі пра злачынствы рэжыму, іншай агітацыйнай інфармацыі.
Вядзенне работы з супрацоўнікамі праваахоўных органаў Беларусі, накіраванай на іх пераход на бок Народа, разладжванне праваахоўнай сістэмы
Фармаванне арганізацыі, якая ў будучыні стане ядром праваахоўнай сістэмы Беларусі
Распрацоўка палажэнняў па рэфармаванню праваахоўнай сістэмы Беларусі
Аказанне па меры магчымасцяў дапамогі супрацоўнікам праваахоўных органаў, іншых сілавых ведамстваў, а таксама іншым грамадзянам, якія пацярпелі ад рэжыма.
У сваёй працы BYPOL з’яўляецца самастойнай арганізацыяй і для дасягнення пастаўленых мэтаў узаемадзейнічае з іншымі праваабарончымі міжнароднымі і нацыянальнымі арганізацыямі.
https://t.me/OSB_By_Pol
[email protected]
[email protected]
Для СМІ: @bypol_media
Юрыдычны адрас:
ul. Dluga 29, 00-238 Warszawa Polska