Аўдыт BYPOL завершаны

19/12/2023

Раскол BYPOL, грошы, гранты

Сябры, саюзнікі, беларусы, прыйшоў час адкрыта паразмаўляць і расставіць усе кропкі над “і” адносна падзей, якія адбываліся ў Байпал і вакол яго ў апошнія паўгода.

Як вы ўсё добра ведаеце, пасля адмовы праходзіць паліграф некаторыя супрацоўнікі былі звольненыя з “BYPOL”, за грубае парушэнне працоўнай дысцыпліны і ў сувязі са стратай даверу. У беларускіх СМІ гэтую падзею гучна ахрысцілі «крызісам» ці «развалам». Тады ж да вырашэння спрэчкі паміж кіраўніцтвам BYPOL і былымі супрацоўнікамі падключылася Святлана Ціханоўская.

На той сустрэчы кіраўніцтва і дзейныя супрацоўнікі BYPOL далі слова Кіраўніку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ўстрымацца ад абвінавачванняў у адрас былых калег. На жаль, былымі супрацоўнікамі Байпал гэтае слова было парушана ўжо на наступны дзень. Аднак для нас слова гонару, слова афіцэра – не пусты гук. Таму мы не адказвалі на ілжывыя абвінавачанні і нападкі ў СМІ.

Аднак зараз, калі ўсе абавязацельствы, якія мы ўзялі на сябе перад Святланай Георгіеўнай і беларускім народам выкананы, мы перарываем наша маўчанне.

Зварот аднаго з заснавальнікаў Байпал, падпалкоўніка міліцыі, які вынес базу дадзеных злачынстваў рэжыму 2020-га года з МУС, за што атрымаў завочны прысуд у 18 гадоў строгага рэжыму, Станіслава Лупаносава.

Усе падрабязнасці даведайцеся з відэа.