Хто падставіў Белсат? Азараў і Злы Дальнабой

03/10/2023

Азараў: Белсат ўвялі ў зман. Верагодна, наўмысна

Тэлеканал Белсат выпусціў расследаванне, у якім сцвярджаецца, што Азараў прыбраў праўдзівую інфармацыю аб агенце прыкрыцця рэжыму ў абмен на выдаленне фэйкаў аб ім самім.

У сюжэце справядліва заўважана, што BYPOL разам з кіберпартызанамі перыядычна сутыкаецца з запытамі на выдаленне з чорных спісаў карнікаў у які патрапілі памылкова. Сапраўды, у асабліва неадназначных і складаных выпадках кіберпартызаны звяртаюцца да нас. Паступіў кіберпартызанам запыт на выдаленне і ад Кузняцова восенню 22 гады, тады кіберпартызаны палічылі, што наяўнасць некалькіх пашпартоў прыкрыцця і праца ў кампаніі дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС з’яўляецца дастатковай падставай для адмовы. Пасля чаго Кузняцоў звярнуўся да нас. Аднак мы яго перанакіравалі кіберпартызанам, бо працавалі ў гэтым напрамку не па прамых запытах грамадзян, а толькі па запытах ад кіберпартызан. У адказ Кузняцоў пачаў запісваць нейкія абразлівыя відэа. Аднак у нас не было і няма часу сачыць за ўсімі эмацыйнымі выказваннямі пагрозамі і фэйкамі ў наш адрас.

У дадзеным відэа мы прывядзем толькі факты аб тым, як і чаму праводзілася праверка Максіма Кузняцова, і якія былі яе вынікі.

Прапаную вам поўную храналогію падзей звязаных з грамадзянінам Кузняцовым.