Юрый Гараўскі – прысуд усім

25/09/2023

Прысуд Гараўскаму – першы крок да вынясення прысуду ўсім карнікам!

У Швейцарыі прайшоў суд на былым САХРаўцам Юрыем Гараўскім, які ўдзельнічаў у выкраданні і забойстве апазіцыйных палітыкаў у 1999 годзе на загад Лукашэнкі. Гэта – першая ластаўка .

Сілавікі на службе рэжыму, сёння для вас прагучала першае рэха вашай будучыні!

Мы ведаем, што нас глядзяць многія сілавікі Беларусі, якія працягваюць служыць дыктатуры. . Многія служачыя ў сілавых структурах прывыклі прамаўляць словы пра немінучасць пакарання, але дасведчаныя, што ў Беларусі гэта не працуе. Пакаранне залежала ад рашэння наверсе даваць справе ход ці пакласці пад сукно. Занадта многія абвыклі, што закон замяняе лаяльнасць і добразычлівасць начальству. Звычка або недахоп уяўлення не дазваляе вам усвядоміць, што свет мяняецца. Вы ж разумееце, што ўвесь ваш дабрабыт, праца, кватэры, свабода і жыццё зараз залежыць ад здароўя двух хворых старых Лукашэнкі і Пуціна. Што калі яны сыдуць самі ці з дапамогай народнага гневу сістэма непазбежна зменіцца і старое заступніцтва зверху не проста перастане працаваць, а стане чорнай пазнакай.

Адзіны шанец выратаваць сваю будучыню, наколькі гэта магчыма, і выратаваць сябе ад дзясяткаў гадоў у камеры, – гэта дзейнае раскаянне і супрацоўніцтва з сілавымі структурамі Новай Беларусі!