Як знішчалі канал “Кіроўцы-97”

11/02/2024

Справа Кіроўцаў 97

На хвалі грамадзянскай актыўнасьці ўлетку 2020 году асабліва заўважна выступілі беларускія аўтамабілісты. На вуліцы гарадоў выехалі сотні кіроўцаў, якія сігналялі. Так яны выказвалі сваё абурэнне беззаконнем рэжыму.

Усіх неабыякавых людзей за рулём аб’яднаў тэлеграм-канал “Кіроўцы 97%”. Рэсурс налічваў больш за 5000 падпісчыкаў і дапамагаў аўтааматарам каардынавацца падчас мірных акцыяў пратэсту.

У новым відэа мы раскажам як ГУБАЗіК паляваў за адміністратарамі канала «Кіроўцы 97», пакажам унікальныя ўнутраныя міліцэйскія дакументы і відэазапісы, апублікуем цікавыя факты аб тых, хто мае дачыненне да незаконнага асуджэння.