Далейшыя перспектывы нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Беларусі

10/12/2023

Белорусско-украинский брифинг. Фото участников за столом

Кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў прыняў удзел у закрытым беларуска-ўкраінскім брыфінгу, які быў арганізаваны Радай знешняй палітыкі “Украінскай Прызмы”.

Падчас брыфінгу ўкраінскія эксперты і прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў абмяркоўвалі падыходы па дасягненні мэты нацыянальна-вызваленчай барацьбы па звяржэнні рэжыму Лукашэнкі і вызваленні Беларусі ад расейскага ўплыву, мабілізацыйны патэнцыял беларускіх добраахвотніцкіх фармаванняў і спосабаў яго ўзмацнення, перспектывы аб’яднання беларускіх дэмакратычных сіл знешняй дапамогі.

У брыфінгу прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі Палка Каліноўскага, місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і іншых беларускіх палітычных і грамадскіх аб’яднанняў.

Разам да Перамогі! Жыве Беларусь!