Сілавікі пакрывалі Валерыя Цапкала ў 2020?

23/02/2024

Рапорт о Цепкало

У нашым распараджэнні аказаўся цікавы дакумент часоў перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі. У ім гаворыцца, што нейкі мінчук Прохараў А.А. звярнуўся да міліцыі з тым, каб сілавікі прынялі меры ў дачыненні да Валерыя Цапкалы, які 18 чэрвеня 2020 года прысутнічаў на акцыі пратэсту ў Мінску. Да заявы былі таксама прыкладзены відэа-матэрыялы, якія гэта пацвярджалі.

Аднак у рапарце гаворыцца, што ў дзеяннях Цапкалы ніякага складу адміністрацыйнага правапарушэння знойдзена не было, таму праверка была спынена.

Гэтая сітуацыя выглядае дзіўнай, таму што роўна ў той дзень, 18 чэрвеня 2020 года, быў затрыманы Віктар Бабарыка разам з яго сынам Эдуардам. Жыхары сталіцы адрэагавалі на гэта, выстраіўшыся ў «жывы ланцуг», які расцягнуўся прыкладна на 5 кіламетраў уздоўж праспекта Незалежнасці.

А яшчэ 29 траўня 2020 года ў выніку цалкам відавочнай правакацыі быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі.

Што ж перашкодзіла сілавікам затрымаць Валерыя Цапкалу ў выніку гэтага даносу?