Зварот да начальнікаў турмаў

04/03/2024

Не стала яшчэ аднаго палітвязня, Ігара Ледніка. Гэта ўжо пятая турэмная ахвяра апанэнта рэжыму Лукашэнкі.

Сітуацыя ў турмах Беларусі працягвае заставацца некантралюемай. Праваабаронцы рэгулярна паведамляюць аб самаўпраўнасці ахоўнікаў і праблемах са здароўем зняволеных, якім ніхто не займаецца.

Нашае сённяшняе пасланне адрасавана супрацоўнікам турмаў, ІЧУ, СІЗА і іншых месцаў узяцця пад варту і ўстаноў, якія выконваюць пакаранні. Ваша служба і небяспечная, і цяжкая. І яшчэ ведаеце, што яна вельмі прыкметная ў эпоху інфармацыі. Для большасці вашых падапечных незабыўная, для некаторых смяротная. Тысячы людзей праходзяць праз вас, тысячы людзей выходзяць ад вас скалечанымі, некаторыя мёртвымі.

Ці патрэбныя вы ўвогуле?

Зразумела. Нажаль людзі часам здзяйсняюць злачынствы. Чалавецтва пакуль не прыдумала, як гэтага пазбегнуць і нехта павінен сачыць за гэтым. Каб пакаранне за гэтыя самыя злачынствы ажыццяўлялася ў рамках закону. Гэтыя тры словы ключавыя: У рамках закона!

У вас ёсць улада паўплываць на ўмовы ўтрымання зняволеных, палітычных ці не. У вас ёсць абавязак выконваць закон і сачыць за яго захаваннем вашымі падначаленымі. Проста дзейнічайце ў рамках закону нічога звышнатуральнага. Вы сапраўды выратуеце гэтым жыцці, магчыма сярод іх апынецца і ваша.

Гэта відэа – перасцярога аб наступствах. І напамін пра тое, як важна дзейнічаць у рамках закону, калі ад вас залежыць жыццё чалавека.

Падпісвайцеся на нашы каналы. Сачыце за нашымі навінамі.

Жыве Беларусь!