Каманда BYPOL правяла аўдыт плана Перамога

19/03/2024

Рады вам паведаміць, што новая каманда BYPOL пры ўдзеле незалежных экспертаў, беларускіх партызан, а таксама партнёраў правяла аўдыт плана Перамога

У выніку план быў перапрацаваны і адаптаваны да сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі і ва Украіне.

Першапачаткова план арыентаваўся на масавы выхад беларусаў на вуліцы, што ў сучасных рэаліях абсалютна нерэальна. У сувязі з чым у найкарацейшыя тэрміны з удзелам спецыялістаў была перароблена канцэпцыя плана, выпрацаваны метады яго рэалізацыі, узмоцнена бяспека ўдзельнікаў.

Мэтай “Плана Перамога 2.0” з’яўляюцца:

Падчас візіту каманды BYPOL у Літву канцэпцыя плана і асноўныя яго палажэнні, якія не адносяцца да сакрэтнай часткі, былі даведзены да дарадцаў С.Ціханоўскай, у тым ліку Ф.Вячоркі.

Цяпер у рамках падрыхтоўкі плана Перамога 2.0 камандай BYPOL праводзіцца маштабная работа па стварэнню партызанскага падполля ўнутры краіны як часткі Нацыянальна-вызваленчага руху.

Галоўным прыярытэтам плана Перамога 2.0 з’яўляецца бяспека беларусаў! Рэжым неаднаразова рабіў спробы па дыскрэдытацыі плана Перамога, абвяшчаючы аб яго запуску з фэйкавых ботаў і акаўнтаў, распаўсюджваючы недакладную інфармацыю, спрабуючы атрымаць доступ да сакрэтнай часткі плана праз розных асоб. Усе тыя, хто ў дадзены момант спрабуюць дыскрэдытаваць План Перамога, працуюць супраць нашай агульнай мэты і дзясяткаў тысяч беларусаў, якія далучыліся да яго.

УВАГА!!!

У выпадку атрымання паведамленняў з бота, правярайце яго арыгінальнасць на нашых афіцыйных каналах:


Глядзіце наш Youtube канал

Telegram-канал

Падпісвайцеся на Patreon

Падтрымаць