Каманда BYPOL прыме ўдзел у выбарах

02/04/2024

Каманда BYPOL на чале з кіраўніком аб’яднання Аляксандрам Азаравым прыме ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду.

Обложка статьи: Команда BYPOL примет участие в выборах. На фото Александр Азаров

BYPOL заклікае ўсіх беларусаў узяць удзел у галасаванні, якое прызначанае на 25-28 траўня. Гэта будуць першыя прамыя выбары ў КС. У 2020 годзе Савет ствараўся як нейтральная пляцоўка для перамоваў з рэжымам, зараз жа імкнецца стаць народным парламентам. Ён прызнаны ўрадамі ЗША і Еўразвяза.

КС адыгрывае важную ролю на шляху да змены дыктатарскага рэжыму на дэмакратычную Беларусь. Перад новым складам Каардынацыйнай рады будзе стаяць задача прадстаўніцтва разнастайных дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці на адной пляцоўцы, дзе магчыма ўзгадняць розныя інтарэсы.

Аб важнасці правядзення галасавання гавораць рэпрэсіі з боку рэжыму ў дачыненні да членаў КС.

Калі гэтага баіцца рэжым, значыць, мы ідзем у правільным кірунку!

У сувязі з удзелам у выбарах Аляксандр Азараў заяўляе аб сваёй адстаўцы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. BYPOL працягне займацца планам Перамога і працай з актывістамі ўнутры Беларусі.


Глядзіце наш Youtube канал

Telegram-канал

Падпісвайцеся на Patreon

Падтрымаць