Сітуацыя на мяжы Беларусі і Літвы

08/04/2024

Обложка статьи: Ситуация на границе Беларуси и Литвы. На фото граница Литвы и Беларуси

У апошні час узмацнілася нагнятанне агульнай нервовай абстаноўкі, звязанай з маючымі адбыцца вучэннямі войскаў РФ і РБ паблізу межаў Літвы і Польшчы.

Па дадзеных нашых крыніц, неабходнасць распаўсюджвання інфармацыі аб засяроджванні сіл Расіі і Беларусі на прыгранічных палігонах абумоўлена агульнай занепакоенасцю Крамля адносна ўзмацнення ваеннага патэнцыялу Польшчы.

Марыянетка Крамля Лукашэнка, як заўсёды, падыгрывае. Яго пагрозы прымянення ядзернай зброі накіраваныя гэтак жа найперш польскім уладам. У сувязі з гэтым праводзяцца сумесныя вучэнні, узмацняюцца падраздзяленні беларускай арміі ля заходніх межаў. Сітуацыя на мяжы Беларусі і Літвы – гэтае нагнятанне страху на ўрад Польшчы.

Пасыл Крамля для Польшчы такі: колькі не ўзбройвайцеся мы ўсё роўна мацней! Рыторыка дыктатара Лукашэнкі таксама балансуе ад “мы ні на каго не збіраемся нападаць”, да “трэба сур’ёзна рыхтавацца да вайны”.

Пераход краіны на вайсковыя рэйкі не прынясе нічога добрага беларускім грамадзянам. Дзяржаўныя ўстановы перш за ўсё ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях спрабуюць пераводзіць на ваеннае становішча. 4 сакавіка 2024 года Лукашэнка падпісаў Указ “Аб пераводзе дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на ўмовы ваеннага часу”. Туды ўключаны абсурдныя палажэнні і нормы, якія робяць грамадзян зусім бяспраўнымі ў адносінах да рэжыму.

Такім чынам, што мы маем:

  1. Лукашэнка аб’яўляе аб непазбежнасці новай вайны на заходніх рубяжах, маскіруючы гэта тым, што ён асабіста нападаць ні на каго не збіраецца.
  2. Уведзены па сутнасці новы закон аб ваенным становішчы.
  3. Запланаваны вучэнні з удзелам войскаў РФ на мяжы з Літвой і Польшчай.
  4. Разведкі Францыі, ЗША і Вялікабрытаніі зафіксавалі павышаную актыўнасць падраздзяленняў сіл РФ і РБ уздоўж заходняй мяжы краіны.

Між тым, нашы крыніцы настойліва гавораць аб тым, што армія Беларусі мала здольная да ваенных дзеянняў. Асабісты склад маральна і фізічна не боегатовы.

Малаверагодна зараз чакаць рэальных падзей. Лукашэнку майстар блефа, але сур’ёзных баявых дзеянняў ён будзе пазбягаць да апошняга. BYPOL сочыць за тым, якая зараз сітуацыя на мяжы Беларусі і Літвы.


Глядзіце наш Youtube канал

Telegram-канал

Падпісвайцеся на Patreon

Падтрымаць