Закон і Правапарадак: Праграма

01/05/2024

Выбары ў Каардынацыйную раду

ПАЛІТЫЧНАЯ ПРАГРАМА

абіранага суб’екта «Закон і правапарадак»

Суб’ект складаецца з былых супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Беларусі, якія звольніліся па палітычных матывах, не згодных з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, якія перайшлі на бок народа, грамадзянскіх актывістаў, спартсменаў, якія актыўна выступілі супраць дыктатуры і дэмакратычных каштоўнасцяў.

Асноўнымі мэтамі суб’екта “Закон і правапарадак” з’яўляюцца:

  1. Процідзеянне рэжыму Лукашэнкі, які захапіў уладу неканстытуцыйным шляхам. Садзейнічанне забеспячэнню незалежнасці і суверэнітэту беларускай дзяржавы, а таксама функцыянаванню органаў улады ў Беларусі на аснове прынцыпаў дэмакратыі.
  2. Процідзеянне гібрыднай анэксіі Рэспублікі Беларусь Расійскай Федэрацыяй.
  3. Аднаўленне законнасці і правапарадку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Праграма дзеянняў суб’екта:

  1. Збор і фіксацыя доказаў злачынстваў прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, іх памагатых; арганізацыя бяспечнага захоўвання інфармацыі аб доказах, сведках і асобах, якія пацярпелі ад дзеяння рэжыму. Устанаўленне вінаватых асоб, дача прававой ацэнкі ўчыненых прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі дзеянняў на аснове Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і міжнароднага крымінальнага права.

Указаная інфармацыя будзе выкарыстана пасля вызвалення Беларусі пры арганізацыі расследавання, судовага разбору і прыцягнення да адказнасці вінаватых асоб, а таксама пры правядзенні люстрацыі. Распрацоўка праекту закона аб люстрацыі на падставе сусветнага досведу прыходу да дэмакратыі.

Сумесна з іншымі суб’ектамі арганізацыя ўзаемадзеяння з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і Міжнародным Крымінальным Судом па перадачы сабраных доказаў злачынстваў рэжыму з мэтай прыцягнення вінаватых да адказнасці.

Супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі Еўрапейскіх дзяржаў па прыцягненню да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі па справах універсальнай юрысдыкцыі (у прыватнасці, за ўчыненне злачынстваў супраць чалавечнасці).

Сумесна з іншымі суб’ектамі арганізацыя працы па ўнясенні ў санкцыйныя спісы прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, вінаватых у злачынствах супраць беларускага Народа і суб’ектаў гаспадарання, якія фінансуюць іх злачынную дзейнасць. Арганізацыя эфектыўнага кантролю за выкананнем санкцый, прынятых у адносінах да рэжыму Лукашэнкі краінамі Еўрапейскага Саюза, ЗША, Вялікабрытаніяй, Канадай, Аўстраліяй, Японіяй.

  1. Вывучэнне міжнароднага вопыту па рэфармаванні сілавых ведамстваў у пераходны перыяд, падчас пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі. Распрацоўка канцэпцыі рэфармавання праваахоўных органаў Беларусі, якія павінны служыць Народу, а не рэжыму, які ўзурпаваў уладу. Распрацоўка прэвентыўных мер па недапушчэнні выкарыстання ў будучыні сілавікоў у палітычнай барацьбе ўнутры краіны.
  2. Узаемадзеянне з праваахоўнымі органамі Еўрапейскіх дзяржаў і ЗША з мэтай выяўлення агентуры рэжыму Лукашэнкі і спыненне яе дзейнасці, забеспячэння бяспекі беларусаў, выяўлення асоб, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях у Беларусі і якія выехалі за мяжу, для магчымага прыцягнення іх да адказнасці або пазбаўлення іх права знаходжання ў ЕС і ЗША.
  3. Распрацоўка мер па сацыяльнай і псіхалагічнай адаптацыі беларусаў, якія раней працавалі ў дзяржаўных установах, ваенізаваных структурах, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі па палітычных матывах.

Упэўненыя ў тым, што мэты, якія ставіць перад сабой абіраны суб’ект «Закон і правапарадак», падзяляюцца ўсёй беларускай дэмакратычнай супольнасцю. У сувязі з гэтым лічым, што суб’ект павінен быць прадстаўлены ў Каардынацыйнай радзе, паколькі дзейнасць па дасягненні гэтых мэт будзе шматкроць больш эфектыўнай, калі будзе ажыццяўляцца ва ўзаемадзеянні з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і сусветнай супольнасцю на сістэмнай аснове.