Спіс №5 Аляксандр Азараў

01/05/2024

Александр Азаров

Аляксандр Азараў нарадзіўся ў 1977 годзе ў Мінску.

падпалкоўнік міліцыі, пазбаўлены звання ўказам дыктатара

Адукацыя: БІП, падаткова-банкаўскае права

БДЭУ, фінансы і крэдыт

МДЛУ, англійская мова

Будучы студэнтам, працаваў у Рэспубліканскім Тэатры Беларускай Драматургіі.

Удзельнічаў у акцыях пратэсту беларускай апазіцыі ў 1990-х гадах

Праслужыў у МУС 21 год, апошняе месца службы Акадэмія МУС, выкладчык кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Звольніўся ў жніўні 2020 года па палітычных матывах, выехаў у Польшчу, стаў адным з заснавальнікаў Згуртавання сілавікоў Беларусі BYPOL

Кіраўнік BYPOL

2022-2023 Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па аднаўленні правапарадку

2023-2024 Каардынатар плана Перамога і партызанскага руху ў Беларусі пры АПКБ

Завочна асуджаны рэжымам Лукашэнкі да 25 гадоў пазбаўлення волі

Жанаты, дзве дачкі

Захапленні: вывучэнне гісторыі сваёй сям’і (генеалогія), піша кнігу на гэтую тэму