Мігранты могуць прарвацца праз мяжу!

09/05/2024

Мигранты на границе Беларуси и Польши

Паводле інфармацыі нашых крыніц, спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі бліжэйшым часам на беларуска-польскім участку мяжы плануецца масавы прарыў мігрантаў (да 700-800 чалавек), зараз іх таемна акумулююць на беларускіх заставах у польскім напрамку.

Дастаўка мігрантаў ажыццяўляецца з Мінска супрацоўнікамі АМАП на цывільных аўтамабілях у начны час сутак. Мігрантаў сартуюць на групы па 25-30 чалавек. Сярод іх ёсць жанчыны, большасць з іх мусульмане, якія маюць сваякоў у Варшаве, Берліне, Бруселі.

Супрацоўнікам АМАП найстрога забаронена іх «патрашыць», т.я. частку грошай за праход “Менск” ужо атрымаў. Пры сабе некаторыя маюць да 20 000 эўра, добра экіпіраваныя, маюць GPS – навігатары і дарагую экіпіроўку, набытую ў Менску. У кожнай групы нелегалаў ёсць старэйшы, ён і кантактуе са старэйшым змены ДПК і АМАП.

Былі выпадкі, калі супрацоўнікі АМАП, пераапранутыя ў цывільнае, разам з бежанцамі бралі ўдзел у сутыкненнях з памежнікамі сумежнага боку.

Папярэдне, амапаўцы праходзяць 2-3 тыднёвыя зборы на палігоне в/ч 89417( Мар’іна горка, 5-ая ОБрСПН) пад кіраўніцтвам наймітаў ПВК «Вагнер». Пасля праходжання курсаў тактычнай падрыхтоўкі амапаўцы накіроўваюцца ў Смаргонскі р-н (участак беларуска-літоўскай мяжы), дзе сумесна з АСАМ Дзяржаўнага памежнага камітэта займаюцца патруляваннем прымежных участкаў.

Не выключана, што пасля апублічвання дадзенай інфармацыі напрамак прарыву можа быць зменены.