Каманда Закон і Правапарадак Крысціна Ціманоўская

12/05/2024

Кристина Тимановская

Крысціна Ціманаўская

Нарадзілася ў Клімавічах у 1996 годзе.

Беларуская лёгкаатлетка, спецыялістка па бегу на кароткія дыстанцыі. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (2020). Выступала за зборную Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы з 2015 па 2021 год, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы U23 у Быдгашчы (2017), чэмпіёнка Універсіяды ў Неапалі (2019), двухразовы сярэбраны прызёр II Еўрапейскіх гульняў у Мінску (2019), чэмпіёнка РБ на 100 і 200 метраў. 17 жніўня 2020 года.

Ціманоўская разам з іншымі спартсменамі Нацыянальнай зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы і членамі Нацыянальнага цэнтра лёгкай атлетыкі асудзіла насілле і назвала дзеянні праваахоўных органаў незаконнымі і непрымальнымі, выказаўшы сваю пазіцыю ва інстаграме. Пазней, 16 жніўня 2021 года, лёгкаатлетка падпісала ліст спартовай грамадскасці супраць гвалты і за новыя выбары ў Беларусі.

У 2021 годзе на летняй алімпіядзе ў Токіа Крысціна Ціманоўская адмовілася выступаць за зборную Беларусі і папрасіла палітычнага прытулку ў Польшчы.