Каманда Закон і Правапарадак Сяргей Макар

12/05/2024

Сергей Макар

СЯРГЕЙ МАКАР

48 гадоў, капітан міліцыі.

Нарадзіўся і вырас у г.Гродна.

Адукацыя вышэйшая юрыдычная. 18 гадоў выслугі (спецназ, АМАП, АУР). Пачынаў як звычайны снайпер-разведчык, быў намеснікам камандзіра баявой групы АМАП, начальнікам аддзялення вышуковай працы АУР.

Майстар спорту па стральбе з аўтамата Калашнікава. Спецыяліст першага класа ў службова-спартыўнай падрыхтоўцы, спецыяліст другога класа ў аператыўна-службовай дзейнасці, шматразовы пераможца, прызёр і ўдзельнік розных пазаведамасных і ведамасных Рэспубліканскіх спаборніцтваў па снайперскай стральбе, стральбе з аўтамата Калашнікава і афіцэрскаму шматбору.

Эміграваў у Швецыю ў 2012 годзе па палітычных матывах, дзе і пражывае з жонкай і дзецьмі. У Швецыі займаецца рукапашным боем, навучаннем падлеткаў самаабароне, кантактнаму спорту і барацьбе ў мясцовым байцовым клубе. Клуб рэгулярна ўдзельнічае ў спаборніцтвах па дужанні ў Швецыі, Нарвегіі і Даніі.

Дачка Алена заваявала 86 прызавых месцаў у ліцэнзійных спаборніцтвах па жаночай барацьбе.

У канцы 2020 года далучыўся да каманды BYPOL. Інтэрв’ю Еўрарадыё з удзелам Сяргея Макара можна паглядзець тут