Каманда Закон і Правапарадак Юрый Каваленка

12/05/2024

Юрий Коваленко

ЮРЫЙ КАВАЛЕНКА

Нарадзіўся ў 1982 годзе ў Полацку.

Скончыў НДПТ у 2003 годзе.

Працаваў майстрам на заводзе.

З 2015 года індывідуальны прадпрымальнік у Полацку.

Увесну 2020 года ўвайшоў у ініцыятыўную групу “Краіна для жыцця”, збіраў подпісы за вылучэнне Святланы Ціханоўскай у Полацку і Наваполацку.

Актыўны ўдзельнік пратэстаў 2020 года ў Менску.

У 2021 годзе эміграваў у Польшчу. Быў валанцёрам у розных арганізацыях, актывістам “Беларусы Варшавы”.

Прайшоў навучанне ў “Вольным Беларускім Універсітэце” на курсе “Школа грамадскіх лідэраў”.

Пражывае ў Варшаве. Жанаты, мае сына