Узнагароды партызанам – сапраўдным героям Беларусі

01/02/2024

Узнагароды партызанам за правядзенне партызанскіх акцый на тэрыторыі Беларусі.

Партизанский народный крест

Кіраўнік BYPOL і каардынатар плана «Перамога» Аляксандр Азараў накіраваў у Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі Прадстаўленні аб узнагароджанні нагрудным ганаровым знакам «Партызанскі Народны Крыж» 8 беларускіх партызан — удзельнікаў плана «Перамога» і суполкі «Кіберпатызаны». Усе яны бралі актыўны ўдзел у правядзенні партызанскіх акцый на тэрыторыі Беларусі супраць акупацыйных расейскіх войскаў, а таксама злачыннага рэжыму Лукашэнкі.

У ліку ўзнагароджаных і тыя, хто ўдзельнічаў у «Рэйкавай вайне» і правядзенні акцыі на аэрадроме Мачулішчы. Некаторыя з іх працягваюць змагацца ў шэрагах беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне.

Аб’яднаны пераходны кабінет зацвердзіў нагрудны ганаровы знак “Партызанскі Народны Крыж” у сакавіку 2023 года, яго распрацавала Геральдычная Рада. На адваротным баку знака змешчаны надпіс «НІКОЛІ НЯ БЫЦЬ У НЯВОЛІ», пад якім — нумар узнагароды. Крыж выраблены з латуні са срэбным пакрыццём з дабаўленнем металу з расійскіх танкаў, знішчаных ва Украіне.

«Партызанскі Народны Крыж» – асаблівы знак адрознення, узнагарода для тых, хто ў любых умовах, рызыкуючы жыццём, працягвае змагацца за праўду і свабоду, для сапраўдных Герояў Беларусі.

Разам ды Перамогі!
Жыве Беларусь!