Зміцер Балкунец агент Крамля?

24/01/2024

Балкунец – агент Крамля? 

Давайце разбяромся сёння ў гэтым пытанні разам з BYPOL і разгледзім усе факты і аргументы.

4 гады таму наша краіна апынулася ў віхуры падзей якія яшчэ доўга будуць асэнсоўваецца. Гэта важна, каб не паўтараць старых памылак і не мець ілюзій. Важна, каб скончыць пачатае! Чатыры гады таму мы выступілі, як грамадзяне, як нацыя. Большасьць беларусаў да 20 года не цікавіліся палітыкай. Страціўшы давер да ўладаў беларусы адкрылі для сябе мноства апазіцыйных рэсурсаў, якія паўтаралі адно: ён павінен сысці!

Ён павінен сысці, у гэтым мы ўсе салідарныя. Але простае пытанне: Што нас чакае далей? Якой бачаць нашую краіну тыя, хто выступае супраць Лукашэнкі і ці ўсе яны ўлічваюць нацыянальныя інтарэсы? Давайце разбірацца.

Новае расследаванне BYPOL прысвечана дзейнасці вядомага палітолага. Імя Балкунца загучала ў медыяпалі ў 2020 годзе. Аднак разам са сваёй падтрымкай пратэстаў палітолаг пачаў сістэмна прасоўваць наратывы крамлёўскай прапаганды і ідэю паскарэння інтэграцыі з Расіяй.

У нашым відэа мы расказваем пра тое, хто такі Зміцер Балкунец, і што звязвае яго з РФ.

Глядзіце расследаванне на YouTube і выказвайце сваё меркаванне ў каментарах, як вы лічыце: Баўкунец агент Крамля ці не?