Марына Адамовіч затрымана

24/01/2024

Марина Адамович

Марына Адамовіч, жонка палітыка і палітвязня Мікалая Статкевіча, была затрыманая сілавікамі ў Беларусі.

Як паведамляе «Зеркало», раніцай сілавікі адвезлі Марыну Адамовіч у Завадскі РУУС, адкуль дадому яна ўжо не вярнулася.

Гэта чарговы паказьнік цынізму рэжыму. Лукашэнка не спыніцца ні перад чым, яму пляваць на жанчын і дзяцей, на чальцоў сем’яў і нават далёкіх сваякоў. Яго галоўная задача – захаванне ўлады любой цаной.

Марына – гераічная жанчына, якая заўсёды падтрымлівала мужа і адстойвала свае ідэалы. Таму тое, што з ёй робяць зараз не проста злачынства, а квінтэсенцыя жорсткасці і помслівасці рэжыму, гэта плявок у твар самой чалавечнасці!

23 студзеня прайшлі масавыя затрыманні ў Беларусі. І Марына Адамовіч была адной з затрыманых сілавікамі. На сённяшні дзень гэта ўжо не першае затрыманне, але ў мінулы раз Марына вярнулася дадому ў той жа дзень.

За суткі пад каток рэпрэсіўнай машыны рэжыму патрапіла шмат людзей. У асноўным гэта былыя палітвязні і сваякі тых, хто асуджаны па “палітычных” артыкулах. Сярод затрыманых таксама 76-гадовы актывіст Барыс Хамайду.

Мы павінны працягваць змагацца за Беларусь, за беларусаў і не спыняцца, пакуль яны не вызваляцца ад бандытаў, якія называюць сябе “ўладай”.