Суд над BYPOL усё ж зрабілі зачыненым?

22/01/2024

Разгляд справы пачаўся ў Мінскім гарадскім судзе

Паведамляецца, што разгляд справы, адным з фігурантаў якой з’яўляецца Аляксандр Азараў, пачаўся ў Мінскім гарадскім судзе.

Раней рэжым абяцаў, што працэс над былымі сілавікамі будзе адкрытым, аднак сёння стала вядома, што частка судовых паседжанняў пройдзе ў закрытым рэжыме з-за таго, што ў некаторых тамах справы ёсць “матэрыялы для службовага карыстання”.

Усяго ў справе больш за 60 тамоў, па справе праходзіць больш за 10 “пацярпелых”. На першае паседжанне ананімна прыйшлі чацвёра з іх.

Падкрэслім, што не лічым любое рашэнне цяперашняга “суда” легітымным, таму незалежна ад яго вынікаў, працягнем змагацца за свабоду нашай краіны.

Разам да Перамогі!

Жыве Беларусь!