Навошта беларусам яшчэ адны, каму “не да законаў”?

13/12/2023

Аудыт дапамог знайсці падробку

Расследаванне пра былых супрацоўнікаў BYPOL  Жыгар і Купрэйчык глядзіце на YouTube.

Дарагія беларусы ў апошні час спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі і Пуціна была інспіраваная аперацыя па дыскрэдытацыі і знішчэнні арганізацыі. І галоўнае –  вывядзенні BYPOL з палітычнай барацьбы. Асноўнымі аргументамі з боку ворагаў сталі абвінавачанні ва ўчыненні фінансавых крадзяжоў і незаконным звальненні часткі супрацоўнікаў. Цяпер калі намі паспяхова пройдзены аўдыт, які пацвердзіў усю абсурднасць абвінавачванняў у адрас BYPOL і асабіста Аляксандра Азарава, а таксама на падставе праведзенага ўнутранага расследавання і інвентарызацыі маёмасці арганізацыі, мы даем вам доказы і расказваем як усё адбывалася.

Падчас руціннай работы з кадравымі дакументамі арганізацыі падазронымі падаліся медыцынскія даведкі, прадастаўленыя Жыгар і Купрэйчык для заключэння працоўнага дагавора. У асабістай справе работніка яны былі змешчаныя разам з іншымі дакументамі, у тым ліку напісаныя імі ўласнаручна. У вочы кінулася падабенства почырку на тых і іншых, узнікла падазрэнне аб не ахайнасці дадзеных супрацоўнікаў. Пачалася негалосная праверка сапраўднасці гэтых даведак падчас якой высветлілася, што падазрэнні былі больш за абгрунтаванымі. Чаму гэтыя даведкі з’яўляюцца падробленымі? Давайце разбірацца разам.

Далей глядзіце ў нашым відэа