Куды знікла частка донатаў на План “Перамога”?

03/12/2023

Хто ўкраў 191 000$?

У новым расследаванні мы раскажам пра тое, як адзін з былых супрацоўнікаў BYPOL, злоўжыўшы сваім службовым становішчам у арганізацыі, выкрадаў донаты, якія рабілі беларусы на барацьбу з рэжымам, План «Перамога» і акцыі беларускіх партызан.

Што адбылося з былымі супрацоўнікамі нашай арганізацыі, а зараз Белпал? З тымі, пасля 2020 года адкрыта выступілі супраць злачыннага рэжыму Лукашэнкі, і амаль два гады былі ў нашых шэрагах, але, як, высветлілася, самі здзяйснялі злачынствы ўжо тут, у Польшчы, на тэрыторыі Еўразвяза. Чаму некаторыя былыя супрацоўнікі пасля звальнення замест барацьбы з рэжымам заняліся барацьбой з Байпал і дыскрэдытацыяй яго кіраўніка Аляксандра Азарава, распавядаючы неверагодныя гісторыі ў стылі прапаганды “пра ўкрыжаванага хлопчыка”. І чаму мы вымушаны былі звярнуцца ў польскую паліцыю і падаваць іскі ў суд. Аб усім – па парадку.