Хто хоча знішчыць BYPOL і План «Перамога»?

28/11/2023

Спецаперацыя супраць BYPOL

Хто і якім чынам спрабаваў знішчыць BYPOL і план «Перамога», унесці замяшанне і раскалоць дэмакратычныя сілы ўнутры краіны і сярод дыяспар.

У апошні час вы чулі дастаткова шмат паклёпу, хлусні і рознага роду заяў. Пасля доўгага маўчання хочам растлумачыць сітуацыю, якая склалася вакол Байпал і Плана «Перамога» паўгода таму. Такім чынам, у чэрвені 2023 года была праведзена інфармацыйная аперацыя па дыскрэдытацыі арганізацыі. Асноўнымі мішэнямі былі план “Перамога” і кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў.

Байпал – гэта беларускія партызаны, якія ў лютым-сакавіку 2022 года правялі дзясяткі акцый на чыгунцы супраць расейскіх эшалонаў, аказаўшы дапамогу Украіне ў першыя тыдні вайны, калі расейскае войска рвалася да Кіева. Байпал – гэта беларускія партызаны, якія разам з украінцамі вывелі са строю расейскі выведвальны самалёт А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах. Мы схіляем галаву перад удзельнікамі гэтых акцыяў, героямі Беларусі.

Нягледзячы на інтрыгі варожых спецслужбаў, Байпал быў, ёсць і будзе! Слава беларускім партызанам!

Усе падрабязнасці спецаперацыі рэжыму супраць BYPOL і Плана «Перамога» – у відэа.