Лётайце самалётамі Belavia

08/11/2023

Самалёты Belavia – смяротна небяспечныя!

Як пажывае беларуская авіяцыя і нацыянальная кампанія Belavia ва ўмовах трэцяга года санкцыяў? Незалежных СМІ ў краіне няма, а афіцыйныя дзяржаўныя вельмі скупыя на свежую інфармацыю. Можа, у тым ліку, таму, што ёсць што замесці пад дыван? Нашыя калегі пагутарылі з кампетэнтнымі крыніцамі ў краіне і даведаліся пра невядомыя грамадскасці факты, якімі дзелімся з вамі.

Нашыя калегі пагутарылі з кампетэнтнымі крыніцамі ў краіне і даведаліся пра невядомыя грамадскасці факты, якімі мы падзелімся з вамі ў гэтым расследаванні BYPOL.

Як паветранае пірацтва і пасадка самалёта RyanAir з Пратасевічам на борце паставіла крыж на цэлай галіне. Чаму лятаць у Егіпет – можна, а эвакуацыя грамадзян Рэспублікі Беларусь з Ізраіля стала сапраўднай праблемай. Якую небяспеку падвяргае пасажыраў і экіпаж кіраўніцтва Belavia і беларускія чыноўнікі кожны дзень. Пра ўсё пра гэта новае расследаванне ад Байпал!

23 мая 2021 года, калі самалёт авіякампаніі Ryanair, ляцеў з Афін у Вільню, ад беларускіх дыспетчараў прыйшло паведамленне, што на борце знаходзіцца бомба. Для суправаджэння грамадзянскага лайнера ў неба былі падняты знішчальнікі беларускіх ВПС і войскаў СПА. Самалёт пасадзілі ў Менску, і ў аэрапорце ўлады затрымалі блогера Рамана Пратасевіча і Соф’ю Сапегу. Гэта выклікала імгненную рэакцыю Еўразвяза. Брусель спыніў авіязносіны з Беларуссю і ўвёў санкцыі супраць “Белавія” і “Белаэранавігацыі”. Генеральны дырэктар Ryanair Майкл О’Ліры назваў гэты выпадак «падтрыманай дзяржавай пірацтвам».

Тым не менш, як мы ведаем, Belavia працягвае некуды лятаць.

Глядзіце самі, дзяліцеся з сябрамі. Ад гэтага можа залежаць ваша бяспека і нават жыццё!