Вынікі 2023 года ад BYPOL

30/12/2023

Мы сапраўды сталі мацнейшымі

Паплечнікі і сябры!

Тыя, хто застаўся на радзіме і той, хто з’ехаў, хто рыхтуе партызанскія акцыі ў Беларусі, і тыя, хто ваюе за вызваленне Украіны. Тыя хто данатыць і тыя, хто піша лісты палітвязням. Тыя, хто не можа дзейнічаць актыўна, вымушаны хаваць свае думкі і выжываць пад цяжарам дыктатуры, але стойка захоўвае ў сэрцы агонь пратэсту. Беларусы, мы звяртаемся да вас!

2023 год быў цяжкім ён прынёс шмат нечаканасцяў і расчараванняў. За апошнія некалькі гадоў сцвярджэнне, што нас не забівае робіць нас мацней набіла аскому, але засталося праўдзівым. Мы сапраўды сталі мацнейшымі – Мы беларусы і мы BYPOL!

BYPOL прайшоў праз раскол і згуртаваўся. Прайшоў фінансавы аўдыт і даказаў сваю сумленнасць. Да нас далучыліся новыя людзі, надзейныя і кампетэнтныя. Мы набылі моцных і вартых даверу саюзнікаў. Мы перапрацавалі і дапоўнілі наш план нацыянальна-вызваленчага руху. Мы адаптавалі яго да бягучых рэалій і актыўна працуем з людзьмі, якія ў яго ўступілі. Мы працягнем гэтую барацьбу ў 2024!

Адыходзячы год навучыў яшчэ і таму, што акно магчымасцяў можа адкрыцца ў любы момант і мы, мы ўсе павінны быць да гэтага гатовыя. Ведаем, што многія беларусы вінавацяць сябе ў тым, што дыктатуру не ўдалося зрынуць у дваццатым і таму недаацэньваюць сябе зараз губляе веру, што могуць асабіста паўплываць на падзеі.

Свабодная Беларусь – гэта кожны з нас!

Сябры, у дваццатым мы паказалі сваю сілу, але яшчэ большую сілу паказвае прама зараз кожны з вас, кожны хто не здаўся за гэтыя 4 гады. У справе звяржэння дыктатуры няма дробязяў, важны любы ўклад, таму што толькі разам мы зможам завяршыць пачатае – завяршыць ПЕРАМОГАЙ свабоднай Беларусі. 

Цяпер крыху навагодняй інтрыгі. У бліжэйшы час мы раскрыем вам тыя дэталі плана вызвалення Беларусі, якія можна зрабіць публічнымі не пашкодзіўшы агульнай справе.

А зараз ад усяго сэрца мы каманда BYPOL Віншуем вас з наступным 2024 годам! Няхай гэты год стане годам згуртаванасці, годам узаемнай падтрымкі годам Свабоды!

Дарагія беларусы!

Мы каманда BYPOL жадаем вам і нам усім Перамогі! Будзьце свабодныя! Будзьце шчаслівы!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

ЖЫВЕ ВЕЧНА!