Аб'яднанне сілавікоў Беларусі


Мэтай BYPOL з'яўляецца аднаўленне дэмакратыі ў Беларусі на чале з народным лідэрам Святланай Ціханоўскай і правядзенне новых прэзідэнцкіх і парламэнцкіх выбараў на аснове дэмакратычных прынцыпаў

BYPOL – ініцыятыва, якая заснавана ў кастрычніку 2020 года

Зараз аб'ядноўвае некалькі соцен дзейных і былых супрацоўнікаў, якія хочуць аднаўлення законнасці і правапарадку ў Беларусі.



Камітэт дзяржаўнай бяспекі

Узброеныя сілы

Камітэт дзяржаўнага кантролю

Служба бяспекі прэзідэнта



Міністэрства ўнутраных спраў

Следчы камітэт

Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў

Пракуратура


Аператыўна-аналітычны цэнтр

Мытны камітэт

Дзяржаўны памежны камітэт


Сумленныя афіцэры - ядро BYPOL
Сумленныя афіцэры - ядро BYPOL
Зараз ідзе планамерны працэс па фармаванню арганізацыі, асабліва сярод дзейных супрацоўнікаў, якія жывуць у Беларусі, дзякуючы чаму мы атрымоўваем актуальную і канфідэнцыйную інфармацыю знутры.

Стварэнне такой ініцыятывы з'яўляецца беспрэцэдэнтнай падзеяй за ўсю 26-гадовую гісторыю кіравання Лукашэнкі А.Р. Гэта стала магчымым пасля незаконнага захопу ўлады дыктатарам і ўсталявання поўнага беззаконня ў краіне. Сумленныя афіцэры сталі масава звальняцца, найбольш адукаваныя і прафесійныя сталі ядром BYPOL.
Нашыя супрацоўнікі знаходзяцца як у Беларусі, так і за мяжой (Польшча, Літва, Эстонія, Украіна, ЗША, Швецыя, Аўстралія, Бельгія, Германія, Грузія, Ізраіль, Ірландыя, Італія, Канада, Кіпр, Расія, Славакія, Чарнагорыя)
Святлана Ціханоўская ініцыявала стварэнне Сітуацыйна-аналітычнага Цэнтра на базе BYPOL
Накірункі дзейнасці
Накірункі дзейнасці
Правядзенне міжнароднага расследвання злачынстваў, якія здзейсненыя прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да беларускіх грамадзянаў у перыяд падрыхтоўкі, правядзення выбараў Прэзідэнта і пасля іх
Забеспячэнне функцыянавання Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў, якая накіравана на збор інфармацыі пра злачынствы рэжыму і ўсталяванне вінаватых асобаў для наступнага выкарыстання ў міжнародным расследванні, стварэнні санкцыйных спісаў альбо крымінальнага пераследу ў Новай Беларусі
Забеспячэнне дзейнасці ўласнага Тэлеграм канала (каля 56 тысяч падпісчыкаў), YouTube канала, старонак у сетках Одноклассники, Facebook, якія накіраваны на давядзенне да ведама грамадскасці сваёй пазіцыі, праўдзівай інфармацыі пра злачынствы рэжыму, іншай агітацыйнай інфармацыі.
Вядзенне работы з супрацоўнікамі праваахоўных органаў Беларусі, накіраванай на іх пераход на бок Народа, разладжванне праваахоўнай сістэмы
Фармаванне арганізацыі, якая ў будучыні стане ядром праваахоўнай сістэмы Беларусі
Распрацоўка палажэнняў па рэфармаванню праваахоўнай сістэмы Беларусі
Аказанне па меры магчымасцяў дапамогі супрацоўнікам праваахоўных органаў, іншых сілавых ведамстваў, а таксама іншым грамадзянам, якія пацярпелі ад рэжыма.
Партнёры
У сваёй працы BYPOL з'яўляецца самастойнай арганізацыяй і для дасягнення пастаўленых мэтаў узаемадзейнічае з іншымі праваабарончымі міжнароднымі і нацыянальнымі арганізацыямі.
Падтрымаць
Падтрымаць
PayPal: [email protected]
BitCoin: 19yKQ9BJQswgV2ZU92hY7xtXAkmh8RApsx
Ethereum: 0x753Da5408d0964162EfA1E365dCe584ef3dE1Af5
Кантакты
Кантакты
https://t.me/OSB_By_Pol
[email protected]
[email protected]
Для СМІ: @bypol_media

Юрыдычны адрас:
ul. Dluga 29, 00-238 Warszawa Polska

Сувязь з BYPOL:
Падтрымаць
PayPal: [email protected]
BitCoin: 19yKQ9BJQswgV2ZU92hY7xtXAkmh8RApsx
Ethereum: 0x753Da5408d0964162EfA1E365dCe584ef3dE1Af5
Юрыдычны адрас
ul. Dluga 29, 00-238 Warszawa Polska